
Judges |
Апісанне конкурсу па-беларускуМіжнародны конкурс для журналістаў пішучых пра Беларусь Belarus in Focus 2015 працягвае прыём артыкулаў! Стажыроўка ў рэдакцыі брытанскага «The Guardian», паездка ў офіс Еўрапейскага парламента ў Брусэль, майстар-клас з журналістамі з розных краін свету і міжнароднымі ментарамі - усё гэта чакае пераможцаў конкурсу Belarus in Focus 2015. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары артыкулаў пра Беларусь, апублікаваных у замежных СМІ. Прымаюцца тэксты, апублікаваныя ў 2015 годзе на такія тэмы як палітыка, міжнародныя адносіны, грамадства і культура. Міжнародны конкурс Belarus in Focus 2015 праходзіць ужо ў пяты раз. Аўтарытэтнае журы ацэньвае артыкулы ўдзельнікаў конкурсу з усяго свету. Для ўдзелу ў конкурсе зайдзіце на сайт http://www.competition2015.belarusinfocus.info/, запоўніце кароткую анкету і пакіньце тэксты вашых артыкулаў. На конкурс прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2015 года. Заяўкі можна падаваць да 19-га студзеня 2016 года. Больш падрабязна аб правілах конкурсу чытайце тут. Сябры журы «Belarus in Focus 2015»: Майкл Андэрсан (Данія), журналіст, медыя-эксперт, кіраўнік MYMEDIA Джудзіт Соал (Вялікабрытанія), кіраўнік Усходнееўрапейскай сеткі газеты The Guardian (інтэрв’ю з Джудзіт чытайце тут!) Міхал Патоцкі (Польшча), публіцыст, намесніка рэдактара польскага штодзённіка Dziennik Gazeta Prawna Элі Хаўорт (Вялікабрытанія), цэнтр медыя-адукацыі BBC Міхась Янчук (Беларусь), Беларуская асацыяцыя журналістаў, тэлеканал Белсат. Асноўная мова конкурсу - англійская. Але сябры журы могуць прачытаць вашыя артыкулы таксама на нямецкай, іспанскай, французскай, дацкай, шведскай, нарвежскай, польскай, балгарскай, украінскай, рускай мовах і рэкамендаваць іх да перакладу. Прызы: У намінацыі «дасведчаны журналіст» (звыш 3-х гадоў вопыту) - 3 сертыфіката па 500 еўра на прафесійнае развіццё (платныя адукацыйныя праграмы ў журналістыцы, павышэнне кваліфікацыі, купля тэхнічнага абсталявання) У намінацыі «журналіст-пачатковец» (да 3-х гадоў вопыту) - 3 сертыфіката па 300 еўра на прафесійнае развіццё (платныя адукацыйныя праграмы ў журналістыцы, павышэнне кваліфікацыі, купля тэхнічнага абсталявання) Спецыяльны прыз ад Усходнееўрапейскай сеткі газеты The Guardian - стажыроўка ў лонданскім офісе The Guardian для ўдзельніка з Беларусі. Спецыяльны прыз ад офіса дэпутата Еўрапарламента Агнешкі Казлоўскай-Раевіч - паездка ў брусельскі офіс Еўрапарламента для 2-х ўдзельнікаў з Беларусі, якія пішуць пра беларуска-еўрапейскія адносіны Усе пераможцы конкурсу будуць запрошаныя ў красавіку ў Мінск на двухдзённы майстар-клас з удзелам членаў журы конкурсу, міжнародных экспертаў і журналістаў. Чакаем вашых заявак на сайце competition2015.belarusinfocus.info Арганізатар конкурсу: Belarus in Focus Information Office Міжнародны журналісцкі конкурс Belarus in Focus спансуецца MYMEDIA Гэты матэрыял быў выраблены з дапамогай MYMEDIA, праекта, фундаванага DANIDA. Змест гэтай публікацыі з’яўляецца выключнай адказнасцю Інфармацыйнага офіса Belarus in Focus і не можа лічыцца афіцыйным меркаваннем MYMEDIA / DANIDA. |
Recent competition articles
|